NEAT (англ.: Near-Earth Asteroid Tracking — адсочванне калязямных астэроідаў) — праект Лабараторыі рэактыўнага руху НАСА па пошуку калязямных аб'ектаў. Праект NEAT дзейнічаў са снежня 1995 года да красавіка 2007 года[1]. Першапачаткова кіраўніком праекта была Элеанора Хелін (да 2002 года), якая працавала разам са Стывенам Праўда і Дэвідам Рабіновічам.
У рамках праекта NEAT адкрыта 26 630 астэроідаў[2] і 54 каметы[3].