Распрацоўшчык | Nintendo |
---|---|
Вытворца | Nintendo |
Тып | Гульнявая прыстаўка |
Пакаленне | Сёмае |
Дата выхаду |
21 лістапада 2004 2 снежня 2004 11 сакавіка 2005 |
Прададзена штук | 154 020 000[1] |
Носьбіт | Гульнявая карта Nintendo DS |
Анлайн-сэрвіс | Nintendo Wi-Fi Connection[d] |
Бэстсэлер |
New Super Mario Bros. (30,80 млн. экз.) |
Папярэднік | Game Boy Advance |
Паслядоўнік | Nintendo 3DS |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Nintendo DS (скарочана NDS або DS) — кішэнная гульнявая прыстаўка кампаніі Nintendo пасля Game Boy Advance. Кансоль была выпушчана ў 2004 годзе ў Канадзе, ЗША і Японіі.
Nintendo DS мае раскладны дызайн з двума сэнсарнымі вадкакрысталічнымі экранамі, што выкарыстоўваецца ў многіх гульнях. Спецыяльнае пакрыццё экрана забяспечвае зносаўстойлівасць, а дадатковы да кансолі стылус мацуецца на задняй панэлі. Кансоль мае ўбудаваны мікрафон, які выкарыстоўваецца ў некаторых гульнях для падачы галасавых каманд або абмену галасавымі паведамленнямі з іншымі кансолямі. Nintendo DS падтрымлівае стандарт бесправадной сувязі IEEE 802.11 (Wi-Fi), што дазваляе арганізаваць адначасовае падлучэнне 16-ці кансоляў, размешчаных на адлегласці да 10-30 метраў адзін ад аднаго.
Стэрэагук Nintendo DS забяспечвае эфект «гук вакол» (англ.: surround sound), падтрымліваецца выкарыстанне стэрэаслухавак са стандартным раздымам TRS. Арыгінальнае гарнітура пастаўляецца з мікрафонам.
З 26 студзеня 2006 даступная новая версія кансолі — Nintendo DS Lite, які адрозніваецца меншымі памерамі, палепшаным дызайнам, а таксама яскравымі экранамі. 2 кастрычніка 2008 у Токіа была анансаваная Nintendo DSi — трэцяя мадэль сямейства Nintendo DS.