NoSQL (ноу-эс-кью-эл, ад англ.: non SQL — не-SQL)[1] — гэта падыход да праектавання баз даных, які прадастаўляе механізмы для захоўвання і пошуку даных, адрозныя тых, што выкарыстоўваюцца ў рэляцыйных базах даных. Замест тыповай таблічнай структуры рэляцыйнай базы даных NoSQL-сістэмы змяшчаюць даныя ў адной структуры, якая не патрабуе яўнага апісання схемы базы даных і такім чынам дазваляе неструктураваныя наборы даных.[2] Сістэмы NoSQL таксама часам называюць Not only SQL («не толькі SQL»), каб падкрэсліць, што яны могуць падтрымліваць мовы запытаў, падобныя на SQL. [3] [4]
Нерэляцыйныя базы даных існуюць з канца 1960-х гадоў, але назва «NoSQL» была створана толькі ў пачатку 21-га стагоддзя з развіццём тэхналогій Web 2.0.[5] Базы даных NoSQL таксама выкарыстоўваюцца для апрацоўкі вялікіх даных і ў вэб-праграмах у рэжыме рэальнага часу.[6]
Структуры даных, якія выкарыстоўваюцца базамі даных NoSQL (напрыклад, пара ключ-значэнне, графы або дакументы), адрозніваюцца ад структур рэляцыйных баз даных, што робіць некаторыя аперацыі больш хуткімі ў NoSQL. Часам структуры даных NoSQL таксама разглядаюцца як «больш гнуткія», чым табліцы рэляцыйных баз даных.[7]