Нуль-мадэмнае злучэнне — злучэнне двух камп'ютарных прыладаў праз пратакол RS-232 без мадэму.
Першапачаткова стандарт RS-232 прызначаўся для злучэння тэлетайпа з тэлефонным мадэмам[1] — і ўжо праз мадэмы тэлетайпы размаўлялі адзін з адным. Таму злучэнне праз RS-232 асіметрычнае: мяркуецца, што з аднаго боку мадэм, а з іншага — крыніца/спажывец звестак. У нуль-мадэмным злучэнні лініі перадачы і прыёму злучаны скрыжавана. Нуль-мадэмнае злучэнне не стандартызавана, таму існуюць некалькі разводак.