OXO | |
---|---|
![]() OXO, першая ў гісторыі відэагульня. | |
Распрацоўшчык | А. С. Дуглас |
Выдавец | Кембрыджскі ўніверсітэт |
Дата выпуску | 1952 |
Жанр | Галаваломка |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | А. С. Дуглас |
Тэхнічныя даныя | |
Платформа | EDSAC |
Рэжым гульні | Адзіночная гульня |
Мова інтэрфейсу | без моўнага зместу[d] |
Носьбіт | delay line memory[d] |
Кіраванне | Дыскавы нумаранабіральнік, пульт |
![]() |
«OXO» (таксама вядомая як Noughts And Crosses) — першая камп’ютарная гульня для камп’ютара з графічным інтэрфейсам [1], уяўляе сабой крыжыкі-нулікі. Распрацавана ў 1952 годзе А. С. Дугласам для камп’ютара EDSAC як ілюстрацыя да кандыдацкай дысертацыі на тэму ўзаемадзеяння чалавека і камп’ютара.
«OXO» ніколі не прадавалася, бо EDSAC быў унікальным камп’ютарам, змешчаным у бібліятэцы Кембрыджскага ўніверсітэта. Аднак, нягледзячы на абмежаванні на даўжыню зыходнага кода, якія накладвалася характарыстыкамі камп’ютара, гульня мае добры штучны інтэлект.