Obsidian Entertainment | |
---|---|
![]() | |
Тып | бізнес і прадпрыемства |
Заснаванне | 12 чэрвеня 2003 |
Заснавальнікі | Feargus Urquhart[d], Chris Avellone[d], Chris Jones[d] і Darren Monahan[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | індустрыя камп’ютарных гульняў[d] |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Xbox Game Studios[2] |
Сайт | obsidian.net (англ.) |
Obsidian Entertainment — амерыканская кампанія, распрацоўшчык камп'ютарных гульняў, створаная ў 2003 годзе пасля закрыцця кампаніі Interplay Entertainment і яе даччыной кампаніі Black Isle Studios. Obsidian была заснавана былымі супрацоўнікамі Black Isle Studios Фергусам Уркхартам, Крысам Паркерам, Дарэнам Монаханам, Крысам Авелонам і Крысам Джонсам. У ліпені 2005 яны нанялі Джоша Соера, вядомага ўдзелам у распрацоўцы серыі Icewind Dale.
Студыя выпускала як уласныя прадукты, так і гульні па ліцэнзіі. Першымі праектамі студыі былі Star Wars: Knights of the Old Republic II: The Sith Lords і Neverwinter Nights 2, сіквелы гульняў ад BioWare. Першы ўласны прадукт Alpha Protocol быў выпушчаны ў 2010 годзе.
У лістападзе 2018 года Obsidian Entertainment была набыта кампаніяй Microsoft і стала часткай Microsoft Studios (цяпер Xbox Game Studios).