Opel Insignia — аўтамабіль сярэдняга класа ад кампаніі Opel, які з’явіўся ў 2008 годзе на замену Opel Vectra. Аўтамабіль выпускаецца ў кузаве седан, хэтчбэк і ўніверсал. У 2013 годзе быў выраблены рэстайлінг, які пераважна закрануў пярэднюю частку аўтамабіля: мадыфікаваны бампер, рашотка радыятара і пярэдняя оптыка.