PSLV | |
Стандартная мадыфікацыя ракеты-носьбіта PSLV | |
Агульныя звесткі
| |
---|---|
Краіна | Індыя |
Прызначэнне | Ракета-носьбіт |
Вытворца | Індыйская арганізацыя касмічных даследаванняў |
Асноўныя характарыстыкі
| |
Колькасць ступеней | 4 |
Даўжыня | 44 м |
Дыяметр | 2,8 м |
Стартавая маса | PSLV: 295 т PSLV-CA: 230 т PSLV-XL: 320 т |
Гісторыя запускаў
| |
Стан | Дзеючая |
Месцы запуску | Касмічны цэнтр імені Саціша Дхавана |
Лік запускаў | 39 PSLV: 13 PSLV-CA: 11 PSLV-XL: 15 |
- паспяховых | 37 PSLV: 11 PSLV-CA: 11 PSLV-XL: 15 |
- няўдалых | 1 (PSLV) |
- часткова няўдалых | 1 (PSLV) |
Першы запуск | 20 верасня 1993 |
Апошні запуск | 15 лютага 2017 |
Паскаральнік (PSLV) — PSOM
| |
Колькасць паскаральнікаў | 6 |
PSLV — індыйская ракета-носьбіт. Назва з'яўляецца распаўсюджанай абрэвіятурай ад Polar Satellite Launch Vehicle, што ў перакладзе азначае «ракета-носьбіт для вывада спадарожнікаў на палярную арбіту». Ракета распрацавана Індыйскай арганізацыяй касмічных даследаванняў (ISRO), для запуску індыйскіх спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання (IRS) на сонечна-сінхронныя арбіты.
PSLV — чатырохступеньчатая ракета-носьбіт, у якой першая і трэцяя ступені — цвёрдапаліўныя, другая і чацвёртая — вадкасныя. Існуе ў 3 розных мадыфікацыях (PSLV, PSLV-CA, PSLV-XL), якія адрозніваюцца выкарыстуемымі бакавымі паскаральнікамі.
Першы запуск ракеты-носьбіта PSLV адбыўся 20 верасня 1993 года. У красавіку 2008 года з дапамогай PSLV быў здзейснены паспяховы запуск адразу 10 спадарожнікаў, што пабіла папярэдні сусветны рэкорд, пастаўлены Расіяй. Пазней Расія вярнула рэкорд — 37 спадарожнікаў ў 2014 годзе[1], які пратрымаўся да 15 лютага 2017 года, калі ракетай PSLV-XL былі выведзеныя на арбіту 104 спадарожніка[2][3][4].
Ракета-носьбіт выкарыстоўваецца для запуску на нізкую калязямную, палярную, сонечна-сінхронныя арбіты індыйскіх касмічных апаратаў, а таксама для камерцыйных запускаў замежных спадарожнікаў; да з'яўлення PSLV падобныя камерцыйныя паслугі прапаноўвала толькі Расія. З дапамогай PSLV можна таксама запускаць невялікія спадарожнікі на геапераходную арбіту.
22 кастрычніка 2008 года ракета-носьбіт PSLV-XL была выкарыстаная для запуску першага індыйскага месяцавага зонда Чандраян-1, а 5 лістапада 2013 года — для запуска першага індыйскага міжпланетнага зонда Мангальян (Mars Orbiter Mission) да Марса. Таксама PSLV-XL выкарыстоўваецца для запуску спадарожнікаў індыйскай рэгіянальнай навігацыйнай сістэмы IRNSS.