англ.: Pinterest | |
URL | pinterest.com |
Тып сайта | сацыяльная сетка |
Рэгістрацыя | бясплатная |
Мова(-ы) | англійская |
Размяшчэнне сервера | ЗША |
Уладальнік | Pinterest Inc.[d] |
Аўтар | Бен Зільберман |
Пачатак працы | 2009 |
Бягучы статус | працуе |
Рэйтынг Alexa | 103[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Pinterest — сацыяльны інтэрнэт-сэрвіс, які дазваляе карыстальнікам дадаваць у рэжыме анлайн выявы, змяшчаць іх у тэматычныя калекцыі і дзяліцца імі з іншымі карыстальнікамі. Загружаныя на сэрвіс выявы завуцца «кнопкамі» (англ.: pin), а калекцыі, да якіх яны належаць — «дошкамі» (англ.: boards), дзякуючы мастацкім асаблівасцям афармлення сайта асабліва папулярны сярод жанчын[2]. Па стане на 4 студзеня 2013 года сайт займае 36 пазіцыю ў рэйтынгу alexa.com[3].
У жніўні 2012 года Pinterest адкрыла свабодную рэгістрацыю для ўсіх ахвотных. Карыстальнікі атрымалі магчымасць зарэгістравацца на сайце Pinterest з дапамогай уліковага запісу Facebook ці сэрвісу мікраблогаў Twitter, а таксама з дапамогай адрасу электроннай пошты.[4][5]