Распрацоўшчык | Sony Interactive Entertainment[d] |
---|---|
Вытворца | Sony Computer Entertainment |
Тып | Гульнявая прыстаўка |
Пакаленне | Восьмае |
Дата выхаду |
17 снежня 2011 22 лютага 2012 |
Прададзена штук | 15 000 000 |
Носьбіт | PlayStation Vita card |
Аперацыйная сістэма | PlayStation Vita system software[d] |
ЦП | ARM Cortex-A9[d][1] |
Аператыўная памяць | 512 мегабайт[1] |
ГП | SGX543MP4+[d][1] |
Анлайн-сэрвіс | PlayStation Network[d] |
Вага | 219 грам[1] |
Бэстсэлер |
Minecraft (2.12 млн. экз.) |
Папярэднік | PlayStation Portable |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
PlayStation Vita (PS Vita) — партатыўная гульнявая прыстаўка, распрацавана Sony Computer Entertainment. Выпушчана ў Японіі 17 снежня 2011, у Паўночнай Амерыцы і Еўропе — 22 лютага 2012. На розных этапах распрацоўкі мела назвы NGP і PSP2.
Кансоль падтрымлівае як гульні на фізічных носьбітах (карты памяці PlayStation Vita card), так і лічбавыя копіі, загружаныя з PlayStation Network. Можа запускаць гульні сваёй папярэдніцы (PlayStation Portable) з дапамогай эмуляцыі.
Сістэма была анансаваная 27 студзеня 2011 разам з PlayStation Suite[2] на PlayStation Meeting 2011.[3] Да анонсу кансоль была вядомая як «PSP2», пра якую (як і пра PlayStation Phone) было вядома па чутак ад іншых распрацоўшчыкаў.[4] Да E3 2011 сістэма была вядомая пад рабочай назвай «Next Generation Portable» («NGP»).