Распрацоўшчык | Sony Interactive Entertainment[d] |
---|---|
Вытворца | Sony, Foxconn |
Сямейства | PlayStation |
Тып | Гульнявая прыстаўка |
Пакаленне | Дзявятае |
Дата выхаду |
12 лістапада 2020 19 лістапада 2020 22 студзеня 2021 |
Продаж | 2020 - цяперашні час |
Прададзена штук | 30 млн на 4 студзеня 2020г.[1] |
Носьбіт | |
Аперацыйная сістэма | PlayStation 5 system software[d] |
ЦП |
Карыстальніцкі 8-ядзерны AMD Zen 2 Пераменная частата да 3.5 Гц |
Сталая памяць | Карыстальніцкі 825 GB PCIe 4.0 NVMe SSD |
Аператыўная памяць | 16 GB/256-bit GDDR6 SDRAM |
ГП |
Карыстальніцкі AMD RDNA 2 36 CUs Пераменная частата да 2.23 Гц 10.3 TFLOPS пік |
Гук |
|
Сродкі кіравання | DualSense, DualShock 4, PlayStation Move, PS5 Media Remote |
Інтэрфейсы | HDMI[2], USB-C[3], USB Type-A connector[d][3], USB Type-A connector[d][3] і Gigabit Ethernet[d] |
Анлайн-сэрвіс |
PlayStation Network PlayStation Plus |
Вага | 4,5 кг[4] |
Зваротная сумяшчальнасць |
Амаль усе PlayStation 4 і PlayStation VR гульні |
Папярэднік | PlayStation 4 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
PlayStation 5 (PS5) — гэта гульнявая прыстаўка, распрацаваная Sony Interactive Entertainment. Яна была абвешчана пераемніцай PlayStation 4 у красавіку 2019 года, была выпушчана 12 лістапада 2020 года ў Аўстраліі, Японіі, Новай Зеландыі, Паўночнай Амерыцы і Паўднёвай Карэі, ва ўсім астатнім свеце — праз тыдзень. PS5 з’яўляецца часткай дзявятага пакалення гульнявых прыставак разам з кансолямі Microsoft Xbox Series X/S, якія былі выпушчаныя ў тым жа месяцы.
Базавая мадэль уключае прывад для аптычных дыскаў, сумяшчальны з дыскамі Ultra HD Blu-ray. Лічбавае выданне не мае гэтага назапашвальніка, як танная мадэль для пакупкі гульняў толькі праз спампоўку. Два варыянты былі запушчаныя адначасова.
Асноўныя апаратныя характарыстыкі PlayStation 5 уключаюць у сябе цвёрдацельны назапашвальнік, адаптаваны для высакахуткаснай перадачы даных, каб значна палепшыць прадукцыйнасць захоўвання, графічны працэсар AMD з раздзяляльнасцю 4K і частатой да 120 кадраў у секунду, апаратнае паскарэнне трасіроўкі прамянёў для рэалістычнага асвятленне і адлюстраванне, а таксама Tempest Engine для 3D-аўдыяэфектаў з апаратным паскарэннем. Іншыя функцыі ўключаюць кантролер DualSense з тактыльнай зваротнай сувяззю, зваротную сумяшчальнасць з большасцю гульняў PlayStation 4 і PlayStation VR і гарнітуру PlayStation VR2.