R.U.R. | |
---|---|
чэшск.: R.U.R. | |
![]() Постэр да пастаноўкі 1939 года (Нью-Ёрк, рэжысёр - Рэма Буфана) | |
Жанр | science fiction play[d], AI takeover[d] і utopian drama[d] |
Аўтар | Карал Чапек |
Мова арыгінала | чэшская |
Дата напісання | 1920 |
Дата першай публікацыі | 1921 |
Апублікаваны ў | Sense of Wonder: A Century of Science Fiction[d] |
Месца публікацыі | Прага |
![]() |
R.U.R. («Росумскія Ўніверсальныя Робаты», «Р.У.Р.») - навукова-фантастычная п'еса, напісаная Каралам Чапекам у 1920 годзе. Прэм'ерны паказ п'есы адбыўся 25 студзеня 1921 года ў Празе.
Падзеі ў п'есе разварочваюцца на фабрыке, дзе вырабляюць «штучных людзей» - яны названыя робатамі, хаця аўтар апісаў іх бліжэй да сучаснага паняцця «андроід». Гэта штучныя людзі, скампанаваныя з вырашчаных тканак і органаў, яны кропля ў кроплю падобныя да людзей, адрозніваясь па саставу тым, што створаны з іншых рэчываў. Яны цалкам здольныя разважаць, але пры гэтым, здаецца заўсёды радыя служыць чалавецтву. Галоўнае пытанне твора: ці справядліва эксплуятаваць такіх штучных людзей і калі так, то якія наступствы гэта можа выклікаць.
Вынікам стварэння «R.U.R.» стала папулярызацыя тэрміна «робат». У чэшскай мове слова «robota» значыць «катарга», «цяжкая праца», «паншчына» (пар. балгар. «роб» - «раб»