Radio Ga Ga

Radio Ga Ga
Сінгл Queen
Бок «А» «Radio Ga Ga»
Выпушчаны 1983
Мова англійская
Фармат 7", 12", CD, кампакт-касета
Жанры поп-рок[1], арэна-рок[1], сінці-поп[2]
Кампазітар Роджэр Тэйлар
Працягласць 5:44
Лэйбл
Прадзюсары Queen, Райнхольд Мак
Аўтар песні Роджэр Тэйлар[d][4]
Прафесійныя рэцэнзіі
Queen, храналогія сінглаў
«Staying Power» «Radio Ga Ga»
(1984)
«I Want to Break Free»

«Radio Ga Ga» — песня брытанскага рок-гурта "Queen". Напісана барабаншчыкам Роджэрам Тэйларам. Як пісалі шматлікія крытыкі, песня вельмі дакладна адлюстроўвае стан тагачаснага брытанскага радыёвяшчання. Нягледзячы на водгукі крытыкаў («Пачварная лухта!» — Адазваўся часопіс NME), сама па сабе песня апынулася вельмі заразлівай і паднялася да другога радка хіт-параду Брытаніі і да першага ў 19 краінах свету. Песня выконвалася практычна на ўсіх канцэртах гурта, у тым ліку і на легендарным канцэрце «Live Aid», калі рытм прыпеву песні адбіваюць у ладкі 70 000 чалавек. Песня трапіла ў зборнік Greatest Hits II.

  1. а б Furniss, Matters. Queen — Uncensored on the Record (англ.). — Coda Books Ltd., 2012. — С. 71. — ISBN 978-1-9085-3884-0.
  2. Stereo Review. — CBS Publications  (англ.), 1984. — Т. 49. — С. 76.. — «Radio Gaga (the single), a skillful merger of contemporary synth-pop and old-time Brill Building panache».
  3. Eric Villalonga Review: Queen — «Radio Ga Ga»(фр.) // 'Enfer  (фр.)' : magazine. — Paris: SARL Enfer, 1984. — Février — № 10. — С. 53. — ISSN 0756-4872. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2009.
  4. ISWC Network Праверана 12 снежня 2020.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne