Rise Like a Phoenix | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл Канчыта Вурст | ||||
Выпушчаны | 18 сакавіка 2014 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | Digital download | |||
Запісаны | 2014 | |||
Жанр | поп | |||
Кампазітар | Чарлі Мэйсан, Джоі Патулка, Алі Зуцкоўскі, Джуліян Маас | |||
Працягласць | 3:01 | |||
Лэйбл | ORF-Enterprise | |||
Аўтары песні | Чарлі Мэйсан, Джоі Патулка, Алі Зуцкоўскі, Джуліян Маас | |||
|
||||
|
||||
Канчыта Вурст, храналогія сінглаў | ||||
|
«Rise Like a Phoenix» (Нібы фенікс, паўстану з попелу) — песня ў выкананні аўстрыйскага поп-спевака Канчыты Вурст, з якой ён прадставіў Аўстрыю і перамог на конкурсе песні «Еўрабачанне 2014» упершыню для Аўстрыі пасля конкурсу «Еўрабачанне 1966».[1][2][3]
Песня была выбрана 18 сакавіка 2014 года шляхам унутранага адбору, што дазволіла аўстрыйскаму спеваку прадставіць сваю краіну на міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне 2014», які прайшоў у Капенгагене, Данія.
Песня заняла 4-ае месца ў прэміі OGAE (фр. Organisation Générale des Amateurs de l’Eurovision; англ. General Organisation of Eurovision Fans) міжнародных фан-клубных сетак конкурсу Еўрабачанне і атрымала «прыз сімпатый гледачоў» прэміі Марселя Безансона (англ. Marcel Bezencon Awards).