rm (ад англ.: remove) — утыліта ў UNIX і UNIX-падобных сістэмах, якая ужываецца для выдалення файлаў з файлавай сістэмы. Ключы, якія ўжываюцца з rm:
-r
— апрацоўваць усе ўкладзеныя падкаталогі. Дадзены ключ неабходны, калі файл, які трэба выдаліць, з'яўляецца каталогам, хай нават пустым. Калі файл для выдалення не з'яўляцца каталогам, то ключ -r
не ўплывае на каманду rm.-i
— выводзіць запыт на пацвярджэнне кожнай аперацыі выдалення.-f
— не вяртаць код памылковага завяршэння, калі памылкі былі выкліканы файламі, якіх не існуе; не запытваць пацвярджэнне аперацый.rm
часта з'яўляецца сінонімам каманды rm -i
, гэта значыць, што прадвызначана каманда запытвае пацвярджэнне перад выдаленнем файлаў, што дазваляе прадухіліць іх выпадковае выдаленне. Калі карыстальніку патрэбна выдаліць вялікую колькасць файлаў без пацвярджэння аперацыі, можна адмяніць дзеянне ключа -i
даданнем ключа -f
.