Rolling in the Deep

Rolling in the Deep
Вокладка сінгла «Rolling in the Deep» (P175, 2010)
Сінгл Адэлі
з альбома 21
Бок «Б» «If It Hadn’t Been for Love»
Выпушчаны 29 лістапада 2010 года
Мова англійская
Фармат CD single, digital download
Запісаны Eastcote Studios у Лондане
Жанр Соўл, блюз
Кампазітар
Працягласць 3:48
Лэйбл XL
Прадзюсар Пол Эпуарт
Аўтары песні Адэль, Пол Эпуарт
Прафесійныя рэцэнзіі
Адэлі, храналогія сінглаў
«Make You Feel My Love»
(2008)
«Rolling in the Deep»
(2010)
«Someone Like You»
(2011)
Узор аўдыё
Інфармацыя пра файл

«Rolling in the Deep» (у зав. з англ.: Скочваючыся на самае дно) — песня брытанскай спявачкі Адэлі з яе другога студыйнага альбома «21». Кампазіцыя была напісана Адэллю і Полам Эпуартам (англ.: Paul Epworth) і самой спявачкай названа сумессю «блюзу, госпелу і дыска»[8]. Яна была выпушчана ў якасці вядучага сінгла 29 лістапада 2010 года ў Нідэрландах.

Песня атрымала станоўчую ацэнку музычных крытыкаў. Яна ўзначаліла хіт-парады Бельгіі, Германіі, Італіі, Нідэрландаў, Швейцарыі і ўвайшла ў лепшую дзясятку Аўстрыі, Даніі, Ірландыі, Новай Зеландыі і Нарвегіі. У Вялікабрытаніі сінгл дэбютаваў на другім месцы і стаў трэцім хітом Адэлі, які патрапіў у верхнюю дзясятку. Акрамя таго, «Rolling in the Deep» узначаліў галоўны чарт ЗША «Hot 100», стаўшы № 1 (у маі 2011 года)[9] і другім сінглам спявачкі, які меў поспех у Злучаных Штатах, і першым хітом, які дасягнуў першай дзясяткі[10]. Да красавіка 2011 года ў ЗША было прададзена звыш 1 220 000 лічбавых трэкаў гэтай песні[11], а да лістапада — 5,6 млн, што стала 9-м паказчыкам за ўсю гісторыю «Nielsen SoundScan[12]».

У спісе лепшых песень 2010 года «Rolling in the Deep» заняла 50-е месца па версіі «Spinner» і 34-е — на сайце «Metromix[13][14]».

«Rolling in the Deep» прызнаны лепшай песняй 2011 года па версіях двух вядучых часопісаў: «Billboard[15]» і «Rolling Stone[16]».

Сінгл стаў самым шырока прайграваным у эфірных чартах розных жанраў «Billboard» за апошнія 25 гадоў: ён з’явіўся ў 12 хіт-парадах «Nielsen BDS[12]». 12 лютага 2012 года ў Лос-Анджэлесе на 54-й цырымоніі ўручэння музычнай прэміі «Грэмі» песня была ганаравана ўзнагародай у катэгорыі Найлепшая песня года[17].

  1. Bill Lamb.. [About.com Adele - "Rolling In the Deep"] (англ.). top40.about.com. Праверана 12 красавіка 2011.
  2. Fraser McAlpine.. Adele - 'Rolling In The Deep' (англ.)(недаступная спасылка). bbc.co.uk (11 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2011. Праверана 12 красавіка 2011.
  3. Jason Lipshutz.. Adele, "Rolling in the Deep" (англ.). billboard.com. Праверана 12 красавіка 2011.
  4. Nick Levine.. Adele: 'Rolling In The Deep' (англ.)(недаступная спасылка). digitalspy.co.uk (17 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2012. Праверана 12 красавіка 2011.
  5. Barry Walters.. Rolling in the Deep by Adele (англ.)(недаступная спасылка). rollingstone.com (15 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 12 красавіка 2011.
  6. Gordon Smart.. Adele’s rockin’ roll (англ.). thesun.co.uk (3 лістапада 2010). Праверана 12 красавіка 2011.
  7. а б ISWC Network Праверана 8 снежня 2020.
  8. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак Adele няма тэксту
  9. Billboard Hot 100 (англ.) (Праверана 2 чэрвеня 2011)
  10. Trust, Gary.. Katy Perry's 'E.T.' Widens Lead Atop Hot 100. Billboard. Prometheus Global Media (6 красавіка 2011). Праверана 6 красавіка 2011.
  11. Grein, Paul.. Week Ending April 3, 2011. Songs: Born Hot - Chart Watch. Yahoo! (6 красавіка 2011). Праверана 8 красавіка 2011.(недаступная спасылка)
  12. а б Gary Trust and Keith Caulfield '21,' By The Numbers: Billboard Breaks Down Adele’s Breakout Sophomore Release Архівавана 13 студзеня 2013. (англ.) (Праверана 11 снежня 2011)
  13. Best Songs of 2010: 50 Tracks That Blew Our Hair Back This Year (англ.). spinner.com. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2012. Праверана 12 красавіка 2011.
  14. Best songs of 2010 (англ.). newyork.metromix.com. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2012. Праверана 12 красавіка 2011.
  15. Адэль стала музыкантам года па версіі Billboard (руск.). lenta.ru (10 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2012. Праверана 11 снежня 2011.
  16. Rolling Stone і NME абралі лепшыя альбомы 2011 года (руск.). lenta.ru (8 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2012. Праверана 11 снежня 2011.
  17. Спявачка Адэль атрымала шэсць "Грэмі" (руск.). lenta.ru (13 лютага 2012). Праверана 13 лютага 2012.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne