Праект SETI (англ.: SETI. Searsh for Extraterrestrial Intelligence) — агульная назва праектаў і мерапрыемстваў па пошуку пазаземных цывілізацый і магчымаму ўступленню з імі ў кантакт. Асобныя астраномы здаўна лічаць, што планет у Сусвеце так шмат, што нават калі малая іх частка прыдатная для жыцця, то тысячы, ці нават мільёны планет павінны быць населенымі. Але, з цягам часу, рэалістычныя ацэнкі колькасці цывілізацый значна знізіліся і павялічылася колькасць скептыкаў (гл. Ураўненне Дрэйка, Парадокс Фермі). У той жа час апошнія дасягненні астраноміі і фізікі ўмацавалі ўяўленне аб існаванні шматлікіх планетных сістэм, прыдатных для жыцця, самога па сабе[1].