SM Entertainment Co., Ltd. | |
---|---|
кар.: SM엔터테인먼트 | |
![]() | |
Тып | лэйбл гуказапісу, talent agency[d] і публічная кампанія |
Лістынг на біржы | KOSDAQ[d] |
Заснаванне | 14 лютага 1995 |
Ранейшыя назвы | SM Studio (1989—1995) |
Заснавальнікі | Лі Су Ман[d] |
Уладальнікі |
Акцыянерная супольнасць: Лі Су Ман — 18,48 % National Pension Service (NPS) — 6,15 % KB Asset Management — 5,13 % Treasury Stock — 0,67 % GalaxiaSM — 1,00 % Іншыя — 68,58 % |
Краіна | |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
Лі Сон Су (CEO) Так Ён Джун(CMO) |
Галіна | музыка і гуказапісная індустрыя[d] |
Прадукцыя | музыка і забавы |
Паслугі |
ліцэнзаванне выдавецтва прасоўванне запісаў |
Абарот | ▲ 582 010 000 $ (2021) |
Чысты прыбытак | ▲ 102 000 000 $ (2021) |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | SM Culture & Contents[d][2], Label SJ[d], ScreaM Records[d], SM Classics[d], Label V[d], Baljunso[d], SM Life Design Group[d], Mystic Story[d] і SM Entertainment Japan[d] |
Сайт | smentertainment.com |
SM Entertainment Co., Ltd. (кар.: SM엔터테인먼트) — паўднёвакарэйская транснацыянальная забаўляльная кампанія. Яна з’яўляецца адной з найбуйнейшых у Паўднёвай Карэі і ўваходзіць у так званую карэйскую «Вялікую тройку». Кампанія была заснавана ў 1995 годзе прадзюсарам Лі Су Манам. З цягам часу яна стала адной з тых, хто папулярызаваў і развіў музыку жанра K-pop, а таксама стала агенцтвам мноства зорак, якія зараз збіраюць велізарную колькасць прыхільнікаў па ўсім свеце. Кампанія мае мноства галін і працуе як гуказапісны лэйбл, агенцтва талентаў, музычная прадзюсарская кампанія, кампанія па арганізацыі вытворчасці і канцэртаў, а таксама музычнае выдавецтва. Асабліва кампанія значная тым, што першая пачала прасоўваць жанр K-pop у масы і дала пачатак перыяду хуткага развіцця карэйскай музыкі, больш вядомаму як «халю» (літаральны пераклад: карэйская хваля).