Пашырэнне |
.svg або .svgz |
---|---|
MIME | image/svg+xml і image/SVG |
Распрацаваны | Кансорцыум Сусветнага павуціння |
Тып фармату | vector graphics file format[d], XML-based format[d] і file format family[d] |
Пашыраны з | XML |
SVG (ад англ. Scalable Vector Graphics — вектарная графіка, якая маштабуецца) — мова разметкі вектарнай графікі, якая маштабуецца, створаная Кансорцыумам Сусветнай павуціны (W3C) і ўваходзіць у падмноства пашыраемай мовы разметкі XML, прызначанай для апісання двухмернай вектарнай і змяшанай вектарна/растравай графікі ў фармаце XML. Падтрымлівае як нерухомую, так і аніміраваную інтэрактыўную графіку — або, у іншых тэрмінах, дэкларатыўную і скрыптовую. Не падтрымлівае апісанне трохвымерных аб’ектаў (не блытаць з імітацыяй трохвымернасці шляхам святлаценю). Гэта адкрыты стандарт, які з’яўляецца рэкамендацыяй кансорцыума W3C — арганізацыі, якая распрацавала такія стандарты, як HTML і XHTML. У аснову SVG ляглі мовы разметкі VML і PGML. Распрацоўваецца з 1999 года. У 2001 годзе выйшла версія 1.0, у 2011 — версія 1.1, якая застаецца актуальнай да сённяшняга дня. У цяперашні час у актыўнай распрацоўцы знаходзіцца версія 2.