Septemberprogramm

Septemberprogramm (ням.: zɛpˈtɛmbɐpʁoˌɡʁam) — план тэрытарыяльнай экспансіі кайзераўскай Германіі, падрыхтаваны для канцлера Бэтман-Гольвега на пачатку Першай сусветнай вайны (1914—18). 9 верасня 1914 года, у першыя дні нямецкага наступлення на Захадзе, калі Германія разлічвала разграміць Францыю хутка і рашуча, асабовы сакратар канцлера Курт Райцлер распрацаваў чатырохстаронкавую праграму Часовыя Палітычныя Кіруючыя прынцыпы пасля заключэння Міру (ням.: Vorläufige Richtlinien über unsere Politik bei Friedensschluß), якая ў далейшым атрымала назву Вераснёўская праграма (ням.: Septemberprogramm)[1]. Вялікія тэрытарыяльныя заваяванні, якія былі прапанаваныя Septemberprogramm, патрабавалі ўтварэнне васальных дзяржаў з Бельгіі і Францыі і захоп вялікай часткі Расійскай Імперыі. Вераснёвая праграма не была ажыццёўлена па прычыне, што Францыя вытрымала ціск першапачатковага германскага нападу і вайна перайшла ў акопную, і ў рэшце рэшт скончылася паражэннем Германіі[2].

З боку геапалітыкі Septemberprogramm сама па сабе — гэта дакументальнае прадстаўленне імперскіх мэтаў вайны і паказвае сапраўдныя маштабы нямецкіх планаў тэрытарыяльнай экспансіі ў двух накірунках, на Усход і на Захад. Гісторык Фрыц Фішэр пісаў, што Septemberprogramm была заснавана на філасофіі жыццёвай прасторы, якая зрабіла тэрытарыяльную экспансію кайзераўскай Германіі асноўным матывам для вайны[3]. Джонатан Стайнберг выказаў здагадку, што калі б план Шліфена ажыццявіўся, іГерманіі атрымала рашучую перамогу, як і ў Франка-Прускую вайну 1870 года, Septemberprogramm быў бы рэалізаваны, і такім чынам, усталяваў бы германскую гегемонію ў Еўропе[4].

  1. Roolf, Christoph. September Program (Septemberprogramm). Brill’s Digital Library of World War I.
  2. Edgar Feuchtwanger (2002). Imperial Germany 1850-1918. Routledge. pp. 178–79.
  3. Fischer, Fritz (1967). Germany's Aims in the First World War.
  4. Steinberg, Jonathan (April 2013). "Old Knowledge and New Research: A Summary of the Conference on the Fischer Controversy 50 Years On". Journal of Contemporary History. 48 (2). quotation in p. 249.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne