Sepultura | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры |
1984 — 1987 дэз-метал, трэш-метал з элементамі блэк-метала 1989—1992 трэш-метал 1993—1996 груў-метал 1996—1997 з 1998 хардкор |
Гады | з 1984 |
Краіна | Бразілія |
Адкуль | Белу-Арызонці, Мінас-Жэрайс |
Мова песень |
англійская, зрэдку партугальская |
Лэйблы |
SPV Records Steamhammer Roadrunner Records |
Склад |
Дэрык Грын Андрэас Кісер Джын Далабела Паўла Шыста Пінта малодшы Макс Кавалера Ігар Кавалера (гл. Sepultura#Склад) |
Іншыя праекты |
Soulfly Nailbomb Cavalera Conspiracy |
SEPULTURA.com.br | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Sepultura ([sepulˈtura], «магіла» (парт.)— бразільскі метал-гурт, заснаваны ў 1984 годзе.
За ўсю сваю кар’еру Sepultura выпусціла 11 поўнафарматных альбомаў і змяніла шмат музычных жанраў, сярод якіх дэз-метал, трэш-метал, грув-метал, і хардкор, на якім гурт пакуль што спыніўся. Sepultura адыграла важную ролю ў станаўленні бразільскага метала і дэт-метала наогул; гурт з’яўляецца важнейшым выканаўцам трэш-металу. На сённяшні дзень ва ўсім свеце прададзена больш аднаго мільёна копій альбома Arise (ён сертыфікаваны RIAA як плацінавы), а два альбомы грурта — Chaos AD і Roots — сертыфікаваны RIAA як «залатыя»; гэта азначае, што толькі ў ЗША прададзена больш за паўмільёны копій кожнага. Продажы альбома Beneath the Remains па ўсім свеце складаюць 600 000 копій.
Агульны продаж складае больш за пятнаццаць мільёнаў копій альбомаў, што досыць рэдка для груп, якія граюць у экстрэмальных кірунках, і сведчыць аб камерцыйным поспеху Sepultura.