Siemens AG | |
---|---|
Тып | Акцыянернае таварыства |
Лістынг на біржы | Франкфурцкая фондавая біржа[1] |
Заснаванне | 1847 |
Заснавальнікі | Вернер фон Сіменс |
Краіна | |
Размяшчэнне | Германія |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
Джо Кезер, CEO |
Галіна |
Кангламерат: электроніка электратэхніка машынабудуванне медыцынскае абсталяванне комплексныя праекты кіравання нерухомасцю |
Прадукцыя |
HiPath SIMATIC |
Уласны капітал |
|
Абарот | ▲ €73,515 млрд (2011) |
Аперацыйны прыбытак | ▲ €7.958 млрд (2011) |
Чысты прыбытак | ▲ €6,145 млрд (2011) |
Актывы |
|
Капіталізацыя |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Дэвіз |
Global Network of Innovation Сусветная сетка інавацый |
Даччыныя кампаніі |
Fujitsu Siemens Computers BV BSH Bosch und Siemens Hausgeräte GmbH AREVA NP Dräger Medical Voith Siemens Hydro Power Generation GmbH & Co. KG |
Сайт | www.siemens.com |
Siemens AG (Зіменс, больш распаўсюджана Сі́менс, ням.: Siemens Aktiengesellschaft, Xetra: SIEGn, FWB: SIEGn, NYSE: SI) — другі ў свеце і найбуйнейшы ў Еўропе[7] міжнародны канцэрн, які працуе ў галіне электратэхнікі, электронікі, энергетыкі, машынабудавання, медыцыны, сувязі і святлатэхнікі. Штаб-кватэры ў Берліне і Мюнхене (Германія). Па рэйтынгу найбуйнейшых публічных кампаній свету ў 2011 годзе часопіса Forbes кампанія займае 50 месца.[8]
Агульная колькасць работнікаў Siemens і яе падраздзяленняў складае прыкладна 360000 чалавек, якія працуюць у 190 краінах. Кансалідаваная выручка кампаніі склала 73 млрд € ў 2011 годзе. Акцыямі кампаніі карыстаюцца на Франкфурцкай фондавай біржы і з 12 сакавіка 2001 года на Нью-Ёркскай фондавай біржы.