Sikorsky UH-60 Black Hawk

Sikorsky UH-60 Black Hawk
англ.: UH-60 Black Hawk
Тып H-60[d] і шматмэтавы верталёт[d]
Распрацоўшчык Sikorsky Aircraft Corporation[d]
Вытворца Sikorsky Aircraft Corporation[d]
Першы палёт 17 кастрычніка 1974[1]
Пачатак эксплуатацыі 1979
Эксплуатанты Аўстралія[2][3] і Бахрэйн[2][3]
Адзінак выраблена каля 4 000
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Блэк хоўк» (англ.: Black Hawk — «Чорны каршак», названы ў гонар ваеннага правадыра індзейскага племя саўкаў; заводскі індэкс вытворцы — S-70, S — ад Sikorsky, агульнавайсковы індэкс — UH-60, UH — ад Utility Helicopter) — амерыканскі шматмэтавы верталёт. Паступіў на ўзбраенне Арміі ЗША, замяніўшы верталёт Bell UH-1 «Х’юі».

Лётныя выпрабаванні доследнай мадыфікацыі UH-60 былі завершаны ў 1974 годзе, у 1976 годзе верталёт выйграў конкурс на пастаўку ў Армію ЗША. Да 1985 года Армія ЗША закупіла больш за 300 верталётаў UH-60. Да сярэдзіны 1990-х гадоў было пабудавана больш за 2600 верталётаў.

Пры ўсталёўцы дадатковых пілонаў можа абсталёўвацца ПТУР AGM-114 Hellfire, дадатковымі паліўнымі бакамі для палётаў вялікай далёкасці. Таксама ў пярэдняй частцы грузавога адсека можа ўстанаўлівацца кулямёты М240, М134 і 30-мм гармата M230.

Мадэль, якая выкарыстоўвалася ў арміі ЗША ў 2025 годзе — UH-60M.

  1. https://www.thisdayinaviation.com/17-october-1974/
  2. а б World Air Forces 2014 — 2014.
  3. а б World Air Forces 2008 — 2008.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne