Інфармацыйнае агенцтва «Sputnik» | |
---|---|
![]() | |
Тып | інфармацыйнае агенцтва |
Заснаванне | 10 лістапада 2014 (10 гадоў таму) |
Краіна | |
Размяшчэнне | Масква, Расія |
Адрас | |
Галіна | навіны |
Прадукцыя | навіны |
Дэвіз | Telling the Untold і Говорим то, о чём другие молчат |
Матчына кампанія | «Расія сёння» |
Даччыныя кампаніі | Sputnik Азербайджан[d] і Sputnik Беларусь[d] |
Сайт | sputnikglobe.com (англ.) |
Інфармацыйнае агенцтва «Sputnik» (руск.: Информационное агентство «Спутник») — расійскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае 10 лістапада 2014 года. На 2016 год падавала агляды, навіны і рэпартажы на 37 мовах, у тым ліку на беларускай з 2015 года. У 2015 г. радыёвяшчанне ажыццяўлялася ў 34 краінах[1].
Станам на 2016 год, 37 мовамі падачы інфармацыі былі: англійская, абхазская, азербайджанская, арабская, армянская, асецінская, беларуская, в’етнамская, хіндзі, іспанская, грузінская, дарыйская (Афганістан), дацкая, італьянская, карэйская, кітайская, курдская, кыргыская, латышская, нарвежская, нямецкая, партугальская, польская, пуштунская, персідская, руская, румынская (у Малдове), сербская, таджыкская, турэцкая, узбекская, урду, фінская, французская, чэшская, шведская і японская.