Stadler Rail AG | |
---|---|
Тып | Публічная |
Лістынг на біржы | Швейцарская біржа |
Заснаванне | 1942 |
Заснавальнікі | Эрнст Штадлер |
Краіна | |
Размяшчэнне | Буснанг, Швейцарыя |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Шпулер, Петэр (прэзідэнт), Бернстайнер, Маркус (CEO) |
Галіна | Машынабудаванне |
Прадукцыя | Чыгуначны транспарт |
Абарот | 3,6 млрд. швейцарскіх франкаў (2021) |
Колькасць супрацоўнікаў | 13,067 (2021) |
Сайт | stadlerrail.com |
Stadler Rail (бел.: Штадлер Рэйл) — швейцарскі вытворца чыгуначнага рухомага саставу з упорам на рэгіянальныя цягнікі і трамваі. Ён таксама арыентаваны на нішавыя прадукты, з'яўляецца адным з апошніх еўрапейскіх вытворцаў рухомага саставу для зубчастай чыгункі. Штаб-кватэра Stadler Rail знаходзіцца ў Буснанге, Швейцарыя.
Холдынг складаецца з дзевяці даччыных кампаній у Алжыры, Германіі, Італіі, Нідэрландах, Аўстрыі, Польшчы, Швейцарыі, Іспаніі, Чэхіі, Венгрыі, Беларусі і Злучаных Штатах, а таксама будучых сумесных прадпрыемстваў з INKA ў Інданезіі і з Medha Servo Drives ў Індыі.