StarCraft | |
---|---|
| |
Распрацоўшчык | Blizzard Entertainment[1] |
Выдаўцы | Nintendo і Blizzard Entertainment[1] |
Частка серыі | StarCraft[d] |
Даты выпуску | 31 сакавіка 1998, 2000 і 28 жніўня 1998[1] |
Ліцэнзія | бясплатнае праграмнае забеспячэнне[d] |
Апошняя версія |
|
Жанр | стратэгія ў рэальным часе[1] |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | Chris Metzen[d] |
Кампазітар | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Nintendo 64[d], macOS, Windows і Classic Mac OS[d] |
Рэжымы гульні | шматкарыстальніцкая гульня, аднакарыстальніцкая гульня і кааператыўны рэжым[d] |
Мовы інтэрфейсу | англійская, французская, нямецкая, іспанская і карэйская |
Носьбіты | CD-ROM[d], лічбавае распаўсюджванне[d] і гульнявы картрыдж |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура, камп’ютарная мыш і геймпад |
Афіцыйны сайт Афіцыйны сайт (ісп.) Афіцыйны сайт (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«StarCraft» (ад англ.: star craft ― літаральна «зорнае рамяство»; часам перакладаецца як «зорнае мастацтва») ― камп’ютарная гульня ў жанры стратэгіі ў рэальным часе, распрацаваная і выпушчаная кампаніяй «Blizzard Entertainment» у 1998 годзе. 30 лістапада таго ж года быў выпушчаны дадатак ― «StarCraft: Brood War », які дадаў у гульню новых гульнявых юнітаў і які працягнуў сюжэт арыгінала. У 2000 году гульня была партаваная на гульнявую прыстаўку «Nintendo 64 » — порт уключаў у сябе як арыгінальную гульню, так і дадатак «Brood War» (для яго актывацыі патрабаваўся аксэсуар «Expansion Pak», які ўсталёўваўся ў кансоль замест «Jumper Pak», пашыраючы аператыўную памяць прыстаўкі «Nintendo 64»). У 2010 годзе выйшла першая частка сіквела-трылогіі «StarCraft II: Wings of Liberty », у 2013 годзе ― другая, «StarCraft II: Heart of the Swarm », у 2015 годзе ― трэцяя, «StarCraft II: Legacy of the Void », у 2016 годзе выйшла DLC «StarCraft II: Nova Covert Ops ».
У Расіі гульня выдадзена кампаніяй «СофтКлаб », але не была афіцыйна лакалізавана .
25 сакавіка 2017 года адбыўся афіцыйны анонс перавыдання гульні пад назвай «StarCraft: Remastered »[3].