Super Mario Odyssey | |
---|---|
![]() | |
Распрацоўшчык | Nintendo EPD |
Выдавец | Nintendo |
Частка серыі | Super Mario[d] і Mario[d] |
Дата анонсу | 12 студзеня 2017[1] |
Даты выпуску | 27 кастрычнікa 2017 |
Апошняя версія |
|
Жанр | Платформер |
Стваральнікі | |
Прадзюсар | |
Кампазітары |
|
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Nintendo Switch |
Рэжымы гульні | аднакарыстальніцкая гульня, кааператыўны рэжым[d][2] і шматкарыстальніцкая гульня |
Носьбіты | Nintendo Game Card[d][2], гульнявы картрыдж і лічбавая спампоўка[d] |
Кіраванне | Joy-Con controllers[d][2] і Nintendo Switch Pro Controller[d][2] |
Афіцыйны сайт (англ.) |
Super Mario Odyssey (яп.: スーパーマリオ オデッセイ Sūpā Mario Odessei) — відэагульня франшызы Super Mario, распрацавана Nintendo EPD для платформы Nintendo Switch. Гульня з'яўляецца трохмерным платформерам, заснаваным на даследаванні свету, падобным да Super Mario 64 і Super Mario Sunshine. Распрацоўка гульні пачалася пасля завяршэння Super Mario 3D World у 2013 годзе. У ходзе распрацоўкі былі прапанаваны розныя ідэі, і каб уключыць іх усіх, каманда вырашыла выкарыстоўваць унікальны гульнявой працэс у выглядзе «пясочніцы». На адрозненне ад 3D World, Odyssey была распрацавана спецыяльна для асноўнай аўдыторыі серыі. Гульня была выпушчаная ва ўсім свеце 27 кастрычніка 2017 і атрымала ўсеагульнае прызнанне ад крытыкаў, многія з якіх назвалі яе адной з лепшых гульняў гэтай серыі. На працягу трох дзён пасля яе выпуску гульня прадалася накладам больш за 2 млн копій па ўсім свеце.