System Shock | |
---|---|
Распрацоўшчык | Looking Glass Studios |
Выдавец | Origin Systems |
Дата выпуску | 23 верасня 1994 |
Жанр | Action-adventure, ролевая гульня |
Стваральнікі | |
Прадзюсар | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы |
DOS Mac OS |
Рэжым гульні | Аднакарыстальніцкая гульня |
Мова інтэрфейсу | англійская |
Носьбіты | дыскета, аптычны дыск |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура і камп’ютарная мыш |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Sýstem Shock — камп’ютарная ролевая гульня 1994 года выпуску, распрацаваная «Looking Glass Studios» і апублікаваная «Origin Systems». Яе рэжысёрам быў Даг Чорч , прадзюсарам — Уорэн Спектар . Падзеі гульні адбываюцца на борце касмічнай станцыі ў кіберпанкавым сусвеце 2072 года. Гуляючы безназоўным хакерам, гулец спрабуе перашкодзіць планам зласлівага штучнага інтэлекту пад назвай «SHODAN ».
3D -рухавік «System Shock», мадэляванне сусвету і геймплэй апісваліся як інавацыйныя і ўплывовыя. Распрацоўшчыкі імкнуліся пабудаваць геймплэй і асяроддзе гульні на аснове папярэдніх гульняў: «Ultima Underworld: The Stygian Abyss » і «Ultima Underworld II: Labyrinth of Worlds » за кошт аптымізацыі іх механікі ў больш «адзінае цэлае».
Крытыкі ўключылі «System Shock» у некалькі спісаў Славы. Гульня мела ўмераны камерцыйны поспех з аб’ёмамі продажаў, якія перавышаюць 170`000 асобнікаў, але ў канчатковым выніку «Looking Glass» страцілі грошы на праекце. Працяг, «System Shock 2», быў выпушчаны «Looking Glass Studios» і «Irrational Games » у 1999 годзе. Гульні «Deus Ex » 2000 года і «BioShock» 2007 года — духоўныя нашчадкі гэтых дзвюх гульняў.