Tatra T3 | |
---|---|
![]() Tatra T3 у Празе | |
Вытворца |
![]() |
Адзінак пабудавана | 14 113 |
Год праекта | 1960 |
Гады выпуску | 1962—1999 |
Характарыстыкі | |
Максімальная хуткасць | 65 км/г |
Маса | 17 т |
Месцаў для сядзення | 32 |
Намінальная змяшчальнасць | 115 (5 чал/м²) |
Поўная змяшчальнасць | 157 (8 чал/м²) |
Напружанне бартавой сеткі | 24 В |
Колькасць дзвярэй | 2/3 |
Ацяпленне кабіны | электрычнае |
Габарыты | |
Каляіна |
1000 1435 1524 мм |
Даўжыня | 14 000 мм |
Шырыня | 2500 мм |
Вышыня | 3050 мм |
База | 6400 мм |
База цялежкі | 1900 мм |
Дыяметр колаў | 700 мм |
Рухавікі | |
Тып рухавіка | 4 × TE 022 |
Магутнасць | 4 × 45 кВт |
Максімальная сумарная магутнасць цягавых электрарухавікоў | 180 кВт |
Tatra T3 на Вікісховішчы |
Tatra T3 — трамвайныя вагоны, што вырабляліся прадпрыемствам ЧКД-Прага з 1960 па 1997 гады. Усяго было выраблена 14 113 вагонаў. У асноўным яны былі папулярныя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, уключаючы СССР. У абмежаванай колькасці трамваі гэтай мадэлі пастаўляліся ў некаторыя іншыя сацыялістычныя краіны.
Пры праектаванні меркавалася, што трамваі Tatra T3 павінны мець пасажыраўмяшчальнасць не меншую, чым у вагонаў Tatra T2, і пры гэтым быць не больш складанымі ў вытворчасці. Вагоны пастаўляліся ва ўсе гарады Чэхаславакіі. Больш за 1000 такіх трамваяў было пастаўлена ў Прагу. Tatra T3 да гэтага часу з’яўляецца распаўсюджаным тыпам трамвайных вагонаў у многіх чэшскіх гарадах. Многія вагоны гэтага тыпу былі мадэрнізаваны. Колькасць варыянтаў мадэрнізацыі вельмі вялікая.