The College Dropout — дэбютны альбом амерыканскага рэпера і прадзюсара Канье Уэста, рэліз якога адбыўся 10 лютага 2004 года. Ён быў намінаваны на Грэмі ў катэгорыі "Альбом года" і перамог у намінацыях: "Найлепшы рэп альбом" і "Найлепшая рэп песня" за сінгл "Jesus Walks" у 2005 годзе. Часопіс Rolling Stone назваў яго альбомам года, у часопісе Spin ён заняў першае месца ў рэйтынгу "40 найлепшых альбомаў года". Акрамя таго, альбом атрымаў на рэдкасць высокую адзнаку ад часопіса The Source — чатыры з паловай мікрафона. Усе песні з альбома былі спрадусаваныя самім Канье Уэстам.