Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
The Legend of Zelda: Ocarina of Time | |
---|---|
Распрацоўшчыкі | Nintendo Entertainment Analysis and Development[d] і Nintendo[1] |
Выдавец | Nintendo |
Частка серыі | The Legend of Zelda[d] |
Даты выпуску | 21 лістапада 1998, 23 лістапада 1998, 11 снежня 1998, 18 снежня 1998, 28 лістапада 2002, 18 лютага 2003, 3 мая 2003, лістапад 2003, 23 лютага 2007, 26 лютага 2007, 27 лютага 2007 і 21 лістапада 1998 |
Жанр | прыгодніцкі экшан[1] |
Стваральнікі | |
Прадзюсар | |
Геймдызайнеры | Эйдзі Аонума[d], Сігэру Міямота[d] і Yoshiaki Koizumi[d] |
Кампазітар |
|
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Nintendo 64[d], Nintendo GameCube[2], Wii[d], Virtual Console[d], Nintendo 3DS, iQue Player[d] і Wii U |
Гульнявы рухавік | Мадыфікаваны рухавік Super Mario 64 |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня |
Носьбіты | гульнявы картрыдж, Nintendo GameCube Disc[d], Virtual Console[d], лічбавая спампоўка[d] і аптычны дыск |
Кіраванне | геймпад |
Афіцыйны сайт (англ.) Афіцыйны сайт (яп.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«The Legend of Zelda: Ocarina of Time» (яп.: ゼルダ の 伝説 時 の オカリナ Дзэруда но Дэнсэцу Токі но акарына) — фэнтэзійная відэагульня, распрацаваная і выдадзеная «Nintendo» для гульнявой кансолі «Nintendo 64» як чарговая частка папулярнай серыі «The Legend of Zelda». За ёй сладам выйшаў сіквел «The Legend of Zelda: Majora’s Mask».
«Ocarina of Time» — пятая па ліку гульня серыі, аднак, паводле храналогіі апісаных падзей, яна з’яўляецца прыквелам да чатырох гульняў, якія выйшлі раней.
Дзеянне гульні разгортваецца ў каралеўстве Хайрул. Галоўны герой гульні Лінк адпраўляецца ў падарожжа, каб спыніць Ганондорфа (Ganondorf) (галоўнага ворага прынцэсы Зэльдэн і асноўнага антаганіста гульняў серыі, у першых гульнях ён зваўся Ganon). Ганондорф, у спробе захапіць Хайрул, імкнецца займець рэліквію, вядомую як Трыфорс (Triforce), які здольны выконваць жаданні таго, хто ім валодае. Каб спыніць яго, Лінк падарожнічае ў часе з дапамогай музычнага інструмента, Акарыны Часу (The Ocarina of Time).
Гульня Ocarina of Time атрымала шырокае прызнанне крытыкаў і мела вялікі камерцыйны поспех. Было прададзена больш за 7,6 мільёнаў копій, гульня была прызнана самай прадаванай гульнёй 1998 году (нягледзячы на тое, што паступіла ў продаж толькі ў лістападзе). Ocarina of Time атрымала найлепшыя ацэнкі ад шматлікіх гульнявых выданняў і паднялася на найвышэйшыя месцы ў рэйтынгах. У пачатку 2006 яна была названа выданнем Nintendo Power «лепшай гульнёй, выпушчанай для кансолі Nintendo». Часопіс Edge змясціў гульню на першае месца ў дзясятцы «Лепшых гульняў усіх часоў» [3].