Twitch | |
---|---|
![]() | |
URL | twitch.tv |
Камерцыйны | Так |
Тып сайта | Відэастрымінгавыя сэрвісы |
Рэгістрацыя | Неабавязковая на дэсктопнай версіі, абавязковая ў мабільнай праграме |
Мова(-ы) | Шматмоўны |
Наведвальнасць | 450,000,000 штомесяц (2017) |
Размяшчэнне сервера |
![]() |
Уладальнік | Twitch Interactive[d] |
Аўтар | Emmett Shear[d], Kyle Vogt[d], Michael Seibel[d] і Justin Kan[d] |
Пачатак працы | 6 чэрвеня 2011 |
Бягучы статус | Актыўны |
Рэйтынг Alexa | 32, 44[1], 30[2] і 40[2] |
![]() |
Twitch — відэастрымінгавы сэрвіс, які спецыялізуецца на тэматыцы камп’ютарных гульняў, у тым ліку трансляцыях геймплэя і кіберспартыўных турніраў. Відэа на платформе Twitch можна праглядаць як у рэальным часе, так і па запыце. Twitch належыць Twitch Interactive — даччынай кампаніі Amazon. Сэрвіс быў створаны ў 2011 годзе аддзяленнем ад падобнага сэрвісу justin.tv, які мае шырэйшую тэматыку, з мэтай размежаваць трафік і вызваліць асноўныя серверы. Апроч камп’ютарных гульняў, Twitch праводзіць трансляцыі і відэа іншай тэматыкі, напрыклад, музычных выступаў ці турніраў па покеры.
У сувязі з пашырэннем аўдыторыі і неабходнасцю лепшай манетызацыі ствараецца Twitch Media Group, у якую ўвайшлі Джонатан Сімпсан-Бінт, Кім Нэльсан, Эндзі Свэнсан і Крысціна Грушкін. Прапануецца платная падпіска як сродак заробку для аўтараў каналаў.
Функцыя трансляцыі ўбудоўваецца ў гульні, платформы лічбавай дыстрыбуцыі Origin.
Twitch становіцца афіцыйным каналам, які транслюе World Cyber Games 2012 у інтэрнэце нараўне з Korean Ongamenet, Daum TV pot і Chinese NeoTV.
Пры правядзенні League of Legends Championship Series удзельнікі спаборніцтваў трансліравалі трэніроўкі, тым самым ствараючы своеасаблівае рэаліці-шоу.
Пасля таго, як Twitch.tv абагнаў па папулярнасці Justin.tv, кампанія паведаміла аб змене назвы на Twitch Interactive. У тым жа месяцы яна была набыта Amazon за 970 мільёнаў долараў ЗША. У 2016 годзе сама Twitch Interactive набыла і зрабіла сваёй даччынай кампаніяй Curse, Inc. — уладальніка розных анлайн-сэрвісаў, звязаных з камп’ютарнымі гульнямі.
Аўдыторыя Twitch на працягу яго гісторыі бесперапынна расла: ужо ў кастрычніку 2013 года Twitch меў 45 мільёнаў унікальных карыстальнікаў штомесяц. У 2018 годзе Twitch паведамляў пра больш за 2 мільёны стрымераў штомесяц і 15 мільёнах унікальных карыстальнікаў штодзень[3].
У 2020 году сэрвіс быў уцягнуты ў сексуальны скандал:праз абвінавачванні ў сексуальных дамаганнях уліковых запісаў пазбавіліся шматлікія папулярныя стрымеры і супрацоўнікі Twitch. Пры гэтым карыстальнікамі адзначаліся неаднаразовыя выпадкі блакіровак уліковых запісаў без якіх-небудзь праверак[4], гэта значыць на падставе недаказаных абвінавачанняў. Часта стрымеры скардзяцца на, на іх думку, неабгрунтаваныя блакіроўкі і несправядлівых правілы, у прыватнасці пералік забароненых слоў[5][6][7], у асноўным скіраваных на барацьбу з расізмам і гамафобіяй.