U2 | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | альтэрнатыўны рок, пост-панк, софт-рок[d], дэнс-рок[d], поп-рок і панк-рок |
Гады | з 1976 |
Краіны | |
Горад | Дублін |
Адкуль | Дублін |
Лэйблы | Island Records, Interscope Records[d], Columbia Records і Mercury Records[d] |
Склад | |
u2.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«U2» (вымаўляецца «Ю Ту») — рок-гурт з Дубліна, Ірландыя. Сфарміраваны ў 1976 годзе, «U2», пачынаючы з сярэдзіны 1980-х гадоў, з’яўляецца адным з самых папулярных і паспяховых гуртоў у свеце. Было прададзена каля 140 мільёнаў копій альбомаў гурта[1]. Па стане на 2006 год у іх актыве дваццаць дзве прэміі «Грэмі»[2], больш, чым у любога іншага гурта ў свеце.
Група была сфарміравана, калі Бона (вакал і гітара), Эдж (гітара, клавішы і вакал) і Адам Клейтан (бас-гітара) адгукнуліся на аб’яву, размешчаную Лары Маленам-малодшым; у той час яны былі падлеткамі-музыкантамі сярэдняй рукі. Да сярэдзіны 1980-х гадоў яны выпусцілі 4 альбома і здабылі адданы рух фанатаў, большай часткай за кошт гастроляў, непаўторнага, які стаў візітнай карткай, выканання гітарных партый Эджам, голасу Бона і глыбокіх па зместу тэкстаў песень. Яны здабылі статус зорак з выхадам у 1987 годзе альбома «The Joshua Tree», які часта завуць адным з найвялікшых альбомаў рока[3].
Напачатку 1990-х гадоў яны адказалі на рэвалюцыю ў альтэрнатыўнай і танцавальнай музыцы, крытыку ў свой адрас, і тое, што, па іх меркаванні, было застоем у музыцы, альбомам «Achtung Baby» і грандыёзным шоў «Zoo TV». Тым часам яны бесперастанку эксперыментуюць, даследуючы розныя музычныя кірункі.
Напачатку XXI стагоддзя «U2» грае больш звыклую музыку, але выкарыстоўвае свае ранейшыя напрацоўкі і працягвае карыстацца поспехам у публікі і крытыкаў. У 2004 годзе гурт заняў 22 месца з 100 у рэйтынгу «Найлепшыя артысты ўсіх часоў» (англ.: 100 Greatest Artists of All Time) часопіса «Rolling Stone»[4]. У 2005 годзе яго ўключылі ў «Залу славы рок-н-рола».
Члены гурта вядомыя за сваю актыўную палітычную дзейнасць у сферы правоў чалавека і сацыяльнай справядлівасці: удзел у «Міжнароднай амністыі», «Make Poverty History», кампаніі «ONE», «Live Aid», «Live 8», «DATA — Debt, AIDS, Trade in Africa» Бона і «Music Rising» Эджа.