Славутасць | |
Umbilicus urbis | |
---|---|
| |
41°53′34″ пн. ш. 12°29′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
![]() |
Umbilicus urbis («Пуп горада») — руіны невялікага храма на Рымскім форуме, які сімвалізаваў сабой цэнтр горада і Рымскай імперыі.
Адначасова гэта месца служыла mundus, гэта значыць месцам, дзе адкрываўся ўваход у падземны свет. Збудаванне было пабудавана ў рэспубліканскі перыяд. Тут прыносіліся ахвяры багам. Ад храма некалі ўпрыгожанага мармурам, захаваўся невялікі падмурак.