VK | |
---|---|
![]() | |
URL | vk.com |
Тып сайта | сацыяльная сетка, музычны стрымінгавы сэрвіс[d] і Інтэрнэт-супольнасць[d] |
Мова(-ы) | руская |
Наведвальнасць |
|
Мова праграмавання | KPHP[d] |
Уладальнік | VK[d] |
Аўтар | Павел Валер'евіч Дураў |
Пачатак працы | 10 кастрычніка 2006[2] |
Рэйтынг Alexa | 15[3] |
![]() |
«ВКонтакте» (міжнародная назва VK) — найбуйнейшая ў Рунэце сацыяльная сетка, трэці па папулярнасці сайт ва Украіне і ў Казахстане, чацвёрты — у Беларусі, 42-й — у свеце[4]. Рэсурс першапачаткова пазіцыянаваў сябе ў якасці сацыяльнай сеткі студэнтаў і выпускнікоў расійскіх ВНУ[5], пазней стаў называць сябе «сеткавым праектам, які дапамагае людзям падтрымліваць сувязь з блізкімі людзьмі»[6]. Са студзеня 2009 года «У Кантакце» наведвала больш людзей, як галоўнага канкурэнта ў Расіі — «Аднакласнікі»[7]. У жніўні 2011 года штодзённая аўдыторыя сацыяльнай сеткі перавысіла 24 мільёна чалавек.[8]
Доступ да сайта сацыяльнай сеткі «У Кантакце» з 16 траўня 2017 года блакуецца на тэрыторыі Украіны згодна з рашэннем Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 28 красавіка 2017 года. Гэта блакаванне ажыццяўляецца ў рамках санкцый Украіны супраць Расіі, уведзеных за анексію Крыма і агрэсіі на Данбасе і накіраваных на забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі Украіны[9].