Vivaldi | |
---|---|
![]() | |
Тып | Вэб-браўзер |
Распрацоўшчык | Vivaldi Technologies |
Напісана на | C++[8] |
Аперацыйная сістэма | Windows, macOS, Linux, Android |
Мовы інтэрфейсу | Англійская, Арабская, Армянская, Беларуская, Балгарская, Вугорская, В'етнамская, Галісійская, Грэцкая, Іда, Інданэзійская, Італьянская, Ісландская, Іспанская, Карэйская, Кітайская (КНР), Кітайская (Тайвань), Латвійская, Лажбан, Македонская, Нарвежская (букмол), Нарвежская (нюнорск), Нідэрландская, Нямецкая, Партугальская (Бразільская), Партугальская (Партугалія), Польская, Пярсідская, Руская, Сербская, Славацкая, Славенская, Турэцкая, Украінская, Французская, Харватская, Чэшская, Шведская, Эстонская, Японская |
Першы выпуск | 27 студзеня 2015[1] |
Апаратная платформа | IA-32, x64 |
Апошняя версія | |
Тэставая версія | |
Стан | Актыўны |
Ліцэнзія | Прапрыетарная бясплатная з open-source кампанентамі |
Сайт | vivaldi.com |
![]() |
Vivaldi (бел.: Вівальдзі) — прапрыетарны бясплатны кросплатформавы браўзер, створаны кампаніяй Vivaldi Technologies, заснаванай былым CEO і стваральнікам Opera Software Йонам Стефенсанам фон Тэчнерам.[9] Браўзер накіраваны на аматараў інтэрнэт-тэхналогій, карыстальнікаў, якім патрэбны больш, чым проста браўзер, і карыстальнікаў папярэдніх версій браўзера Opera, раззлаваных пераходам Opera з рухавіка Presto на Blink, што пазбавіла яго шматлікіх папулярных асаблівасцяў.[9][10] Vivaldi мае мэтай аднавіць старыя, папулярныя функцыі і асаблівасці Opera 12, дадаючы новыя. Браўзер абнаўляецца штотыднёва і здолеў павялічыць папулярнасць з моманту запуску першай тэставай версіі 27 студзеня 2015.[11]