Wake Up and Smell the Coffee | |
---|---|
музычны альбом The Cranberries | |
Дата выпуску | 23 кастрычніка 2001 |
Жанр | поп-рок |
Працягласць | 2 364 с |
|
|
Wake Up and Smell the Coffee (з англ. — «Прачніся і адчуй водар кавы») — пяты студыйны альбом ірландскага рок-гурта The Cranberries, які выйшаў 22 кастрычніка 2001 года. Прадзюсарам альбома стаў Стывен Стрыт. Першым сінглам стала песня «Analyse». Гэта адзіны альбом гурта, выпушчаны лэйблам MCA Records. Аўтарам вокладкі з’яўляецца дызайнер Сторм Торгерсан.
У лістападзе 2001 года альбом дасягнуў 46 пазіцыі ў чарце Billboard па продажах. Сусветныя продажы да 2002 года склалі 1,3 млн экземпляраў.