Warcraft III: Reign of Chaos | |
---|---|
Распрацоўшчык | Blizzard Entertainment |
Выдавец | Blizzard Entertainment |
Лакалізатар | Soft Club |
Частка серыі | Warcraft[d] |
Дата выпуску | 3 ліпеня 2002 |
Апошняя версія |
|
Жанры | стратэгія ў рэальным часе і fantasy video game[d] |
Узроставы рэйтынг |
ESRB: T OFLC (A): G8+ PEGI: 12+ |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | Rob Pardo[d] |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Windows[2], macOS і Classic Mac OS[d] |
Рэжымы гульні | шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня |
Мова інтэрфейсу | англійская |
Носьбіты | CD-ROM[d] і лічбавае распаўсюджванне[d] |
Сістэмныя патрабаванні |
Працэсар Pentium II 400 МГц, 128 МБ АЗП, відэакарта сумяшчальная з DirectX 8.1 |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Warcraft III: Reign of Chaos» (ад англ.: warcraft — ваеннае рамяство, reign of chaos — улада хаосу) — камп’ютарная гульня ў жанры стратэгіі ў рэальным часе з элементамі RPG. Распрацавана кампаніяй «Blizzard Entertainment» пры падтрымцы «Vivendi Universal» і выпушчана ў ліпені 2002 года.
«Warcraft III» была адной з найбольш чаканых гульняў: больш 4,5 мільёна папярэдніх заказаў і больш аднаго мільёна копій гульні, прададзеных за месяц, што зрабіла яе сама хутка распрадаванай ПК-гульнёй на той момант[3][4]. Яна была сустрэта мноствам станоўчых рэцэнзій, а частка выданняў адзначылі гульню тытуламі «Найлепшая гульня года» і «Найлепшая стратэгія года». Таксама гульня атрымала высокія ацэнкі і ў ігракоў[5][6][7]. У чарце штотыднёвых продажаў ад NPD Techworld гульня займала першае месца два месяца[8].
У адрозненне ад папярэдніх гульняў серыі, колькасць супрацьстаялых бакоў павялічылася з дзвюх да чатырох: можна гуляць за ўжо вядомыя Альянс і Арду, а таксама за дзве новыя росы — Нежыць і Начных эльфаў. Аднак агульны гульнявы працэс не змяніўся — іграку ўсё гэтак жа трэба здабываць рэсурсы, будаваць базы і наймаць войскі, каб знішчыць праціўніка. Новаўвядзеннем сталі героі — унікальныя воіны, якія маюць асобыя здольнасці і здольныя атрымліваць вопыт пры забойстве воінаў праціўніка. Кампанія гульні пачынаецца праз 12 гадоў пасля падзей «Warcraft II: Beyond the Dark Portal» і распавядае пра прышэсце дэманаў у свет Азерота[9].
У камплекце з гульнёй пастаўляецца рэдактар карт «World Editor», дзякуючы якому ў сеткі з’явілася мноства неафіцыйных карт, у якіх гульнявы працэс можа цалкам адрознівацца ад звычайнага. Адной з найпапулярных карт стала «DotA: Allstars», таксама атрымалі развіццё мноства іншых мадыфікацый, такіх, як «Tower defense», «Hero survival» і іншыя. Праз год да гульні быў выпушчаны дадатак, «The Frozen Throne», які таксама стаў папулярным у ігракоў і атрымаў мноства станоўчых рэцэнзій[10].