William Hill | |
---|---|
Тып | сайт, букмекер[d] і публічная кампанія |
Лістынг на біржы | Лонданская фондавая біржа |
Заснаванне | 1934 |
Заснавальнікі | William Hill[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | азартная гульня |
Прадукцыя | букмекер[d] |
Сайт | williamhill.com (англ.) |
William Hill - адна з найбуйнейшых букмекерскіх кантор Злучанага Каралеўства. Штаб-кватэры кампаніі размяшчаюцца ў наваколлях Вуд-Грын, Лондан, а таксама ў раёне Хеахілс горада Лідс, Заходні Ёркшыр. Акцыі кампаніі ўключаны ў індэкс FTSE 100 Лонданскай фондавай біржы. Па стане на 2 жніўня 2013 года паказчык рынкавай капіталізацыі кампаніі складае 4, 07 мільярда фунтаў.
Кампанія была заснавана Уільямам Хілам у 1934 годзе — у тыя часы, калі азартныя гульні ў Вялікабрытаніі[1] былі забаронены. З таго часу кампанія шмат разоў мяняла свайго ўладальніка: у 1971[2] яна была набыта Sears Holdings, у 1988 — Grand Metropolitan, а ў 1989 уладальнікам была кампанія Brent Walker.