Windows Communication Foundation | |
---|---|
Тып | Framework |
Распрацоўшчык | Microsoft |
Аперацыйная сістэма | Windows Server 2003 Service Pack 1, Windows Vista, Windows XP Service Pack 2 |
Апошняя версія | У складзе .NET Framework 4 (12 красавіка 2010) |
Ліцэнзія | Прапрыетарнае праграмнае забеспячэнне |
Сайт | msdn.microsoft.com/ru-ru… |
Windows Communication Foundation (WCF) — праграмны фреймворк, які выкарыстоўваецца для абмену данымі паміж праграмамі. Уваходзіць у склад .NET Framework[1]. Да свайго выпуску ў снежні 2006 года ў складзе .NET Framework 3.0, WCF быў вядомы пад кодавым імем Indigo.
WCF робіць магчымым пабудову бяспечных і надзейных транзакцыйных сістэм праз спрошчаную уніфікаваную праграмную мадэль міжплатформеннага ўзаемадзеяння. Камбінуючы функцыянальнасць існуючых тэхналогій .NET па распрацоўцы размеркаваных прыкладных праграм (ASP.NET XML Web Services — ASMX, WSE 3.0, .NET Remoting, .NET Enterprise Services і System.Messaging), WCF дае адзіную інфраструктуру распрацоўкі, якая, пры ўмелым ўжыванні, павышае прадукцыйнасць і зніжае выдаткі на стварэнне бяспечных, надзейных і транзакцыйных Web-службаў новага пакалення. Закладзеныя ў яе прынцыпы інтэраперабельнасці (функцыянальнай сумяшчальнасці) дазваляюць арганізаваць працу з іншымі платформамі, для чаго выкарыстоўваюцца тэхналогіі ўзаемадзеяння платформаў, напрыклад WSIT, якія распрацоўваюцца на базе адкрытага зыходнага кода.