Yle TV1 | |
---|---|
Краіна | Фінляндыя |
Дата пачатку вяшчання | 1 студзеня 1958 года |
Уладальнік | Yleisradio Oy |
Сайт | tv1.yle.fi |
Yle TV1 — фінскі тэлеканал, які вяшчае на фінскай мове (некаторыя перадачы ідуць на шведскай, рускай і саамскіх мовах — у гэтым выпадку звычайна з фінскімі субтытрамі), належыць нацыянальнай тэлерадыёвяшчальнай кампаніі Фінляндыі Yleisradio Oy (Yle).
Канал быў адкрыты 1 студзеня 1958 года пад назвай Suomen Televisio. На канале выпускаюцца навіны, дакументальныя фільмы, серыялы, адукацыйныя і забаўляльныя праграмы і т. п. Тэлеканал вяшчае без рэкламы.
13 мая па тэлеканалу Yle TV1 пачалася трансляцыя навін на рускай мове.[1]
З 2 снежня 2013 года штодня ў сярэдзіне дня па канале Yle TV1 выходзіць выпуск тэленавінаў на саамскіх мовах (Yle Ođđasat); трансляцыя ажыццяўляецца з новай тэлестудыі ў Інары.[2][3]